Паважаныя бацькі!
Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2021/2022 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх) плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў группы з беларускай мовай навучання і выхавання.
Акрамя таго, працягне работу група з беларускай мовай навучання і выхавання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 79 г. Магілёва” (бр. Непакораных, 87). Па пытаннях выхавання дзяцей у гэтай групе трэба звяртацца па тэлефонах: 427154, 427155 («Дзіцячы сад № 79 г.Магілёва»), а таксама па тэлефоне: 424056 (аддзел па адукацыі адміністрацыі Кастрычнічкага раёна г. Магілёва).