🎄🎄🎄Калядкі — гэта пара бесклапотнай весялосці, жартаў, святочных пачастункаў, танцаў і песень. Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, дашкольнікі маюць магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.
🥳🥳🥳 «Каляда» i ў наш дзiцячы садок прыйшла з казачнай атмасферай, песнямі, карагодамі каля навагодняй елкі, вясёлымі гульнямі. Выхаванцы сярэдніх і старэйшых групп былi не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі беларускіх гульняў, песень i танцаў. Калядныя вiншаваннi, добры настрой, пажаданні багацця і шчасця ды смачныя пачастункi ў гэты дзень атрымалі ўсе ўдзельнiкi святочнага мерапрыемства.