«Казіміраўка — лепшы раён нашага горада» — так казалі выхаванцы пасля экскурсіі па нашым мікрараёне 🙌💥🇧🇾 Сёння мы пабывалі каля Трыўмфальнай Аркі, Стара-Віленскага тракта, Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа 46», Паліклінікi 3 г. Магілёва. Экскурсія — адна з самых цікавых форм рэалізацыі адукацыйнага працэсу ў дашкольнай установе. Асноўнае значэнне экскурсій у тым, што яны забяспечваюць у выхаванцаў канкрэтныя ўяўленні і ўражанні аб навакольным жыцці нашага народа і роднага горада 🏙️. Разам з гэтым педагогi з выхаванцамi паўтарылі правілы бяспечнай жыццядзейнасці, у прыватнасці ўменні выконваць правілы бяспечных паводзін у якасці пешахода на вуліцы (ідучы па тратуары, прытрымлівацца правага боку, абыходзіць перашкоды, пераходзіць праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе, выконваючы правілы дарожнага руху! 🚦

#педагог👩‍🏫дзеці👶бацькі👨‍👩‍👧‍👦
#мылюбімтоештомыробім🧡
#дзіцячысад117💛

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь на использование нами файлов cookie.
Принять