📢 Размаўляй па-беларуску
Гарэза дождж ☔️
Ох жа гэты гарэза дождж, ⛈️
Сыпануў – і па лужах пабег,
Як суседскі хлапчук, басанож, –
Следам коціцца сонечны смех.
Падстаўляю далоні: звініць,🌧
Дождж струменіць, гамоніць, пяе.
І вясёлка над вёскай вісіць,
Усміхаецца фарбамі мне.
Ох жа гэты гарэза дождж:
Сонца свеціць, а ён ідзе…🌦
Як суседскі хлапчук, басанож,
Скача дождж, цёплы дождж па вадзе.
Міхась Башлакоў
#педагог👩🏫дзеці👶бацькі👨👩👧👦
#мылюбімтоештомыробім🧡
#дзіцячысад117💛