#беларускамоўныдзень

«Вожык»  Алег ЛОЙКА

Бяжыць вожык –
Тупу-туп! Сам калючы,
Востры зуб.
– Вожык, вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Вожык лапкамі туп-туп!
Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш.
Чуе вожык – у лісці мыш…
Ён да лісця
Тапу-тап!
I лапкаю мышку —
Цап!

#педагог👩‍🏫дзеці👶бацькі👨‍👩‍👧‍👦
#мылюбімтоештомыробім🧡
#дзіцячысад117💛