КАЛЯДУ СУСТРАКАЕМ, ДА СЯБЕ ЗАПРАШАЕМ!

Каляды – свята, якое заўсёды лiчылася мiстычным, мела сакральны сэнс звязанае з сонцам, земляробствам, новым ураджаем, а значыць з дабрабытам і шчасцем. Падчас Каляд людзі весяляцца, ладзяць гульні, карагоды, а па вуліцы ходзяць калядоўшчыкі ў масках розных жывёл – мядзведя, казы, каня. Калядоўшчыкі ходзяць ад хаты да хаты, спяваюць калядныя песні, танчаць, жадаюць шчасця і дабрабыту гаспадарам. Пасля спеваў гаспадары абавязкова адороўвалі калядоўшчыкаў хлебам, рознымі ласункамі і прысмакамі. Гэта зімовае, заўжды вясёлае свята.
З гульнямі, забавамі ды песнямі сустрэлі Каляду ў дзяржаўнай установе адукацыi «Яслі-сад № 117г. Магiлева». Выхаванцы разам з казой, мядзведзем завіталі ў госці да Ганначкі. Спявалі калядкі, шчадроўкі, жадалі гаспадарам багацця, здароўя. Вялiкую цiкавасць у дзяцей выклiкаў удзел у беларускiх народных гульнях. Калядныя вiншаваннi, добры настрой, ды смачныя пачастункi атрымалi ўсе ўдзельнiкi сапраўды ўрачыстага свята.