Непаўторная і мілагучная родная мова

Родная мова- гэта першая  крыніца,праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.  Я.Колас
Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыцяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.
Пэўная колькасць нашых дашкольнікаў расце ў рускамоўных сем’ях, змалку вучыцца размаўляць і мысліць на рускай мове. У той жа час мінавіта беларуская мова тлумачыць дзецям прыроду нашага краю, знаёміць з характарам акружаючых людзей, з грамадствам, яго гісторыяй, традыцыямі і памкненнямі, уводзіць у народную гульню і паэзію. Мінавіта таму мы прысвячаем шмат часу на развіццё беларускага маўлення і нацыянальных традыцый як у дзяцей, так і ў іх бацькоў.
У нашым дзіцячым садку прайшло свята прысвечанае дню беларускай мовы: “Моўныя скарбы роднага краю”.  Галоўнай мэтай мерапрыемства было садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы, далучаць дашкольнікаў да нацыянальнай культуры, а таксама выхоўваць любоў, павагу і моўнае чуццё да роднай мовы.
Дзеці спявалі  беларускія песні, расказвалі вершы, вадзілі карагоды, танцавалі, гулялі ў беларускія гульні. Свята атрымалася яскравым і цудоўным.
Дні роднай мовы даюць магчымасць нагадаць  і дарослым, і маленькім пра тое, што мы-беларусы, і што наша мова вельмі прыгожая і міладычная. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас у жыцці.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
ШЛАПУНОВА Марыя Сцяпанаўна