#беларускамоўныдзень

Якуб Колас

Храбры певень

Па надворку певень ходзіць,
За сабою куры водзіць
І крычыць: «Сюды! сюды!»
Як кіўне ён галавою,
Сыплюць куры чарадою,
Як адна бягуць туды
А калі хто кур пужае,
Певень грозна загукае:
– Хто такі там? Хто такі?
Вось на ток ён зачасаўся.
– Кыш! — адтуль хтось адазваўся.
– А які там чорт? Які?
Певень жытам кур частуе,
Гаспадара бы й не чуе,
Кліча кур: «Сюды! сюды!»
Гаспадар мятлу хапае.
Гвалт наш певень падымае:
– Хто куды! ой, хто куды!

[1921]

#беларускамоўныдзень🇧🇾
#педагог👩‍🏫дзеці👶бацькі👨‍👩‍👧‍👦
#мылюбімтоештомыробім🧡
#дзіцячысад117💛