#беларускамоўныдзень

📢Размаўляй па-беларуску : Як воўк футру шыў
Кажа воўк лісе:
Цікава,
Футру шыла
У каго ты?
—  У славутага
Гаў-Гава,
У хаціпцы
Каля плоту.
Воўк ізноў лісе:
—  Цікава,
Як знайсці
Хацінку Гава?
Заўсміхалася тут ліска:
—  Гэта ж прбач,
Вельмі блізка.
Бегчы трэба   
Праз сасняк,   
Па балоту         
Наускасяк.         
За балотам         
Есць гарод,         
А за ім —
Гаў-Гава плот.
Там дарозе         
I канец,       
Там жыве   
Гаў-Гаў-кравец.
Ты заходзь
У церам-будку.
Сшыеш футру
Вельмі хутка.
Воўк пайшоў –
Сабе на гора,
А лісе на кпіны,
Футры новай
Не агораў,
Ледзь сваю
Не кінуў.
I жыве
3 тае пары
Ўласнай галавою,
А да ліскінай
Нары –
Ні нагою!..